ЗВОНИТЕ

+375 15 11 75140

АДРЕС

Берестовицкий район, аг.Конюхи, ул. Центральная,89

09.07.2018 г. - Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч: ““Бераст-Фэст” – новая старонка ў культурным жыцці Бераставіччыны»

 

 

 

Сваімі ўражаннямі ад свята дзеліцца начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч:

– Я працую ў культуры з 2003 года, а таму Бераставіцкі раён добра ведаю. І ўнікальнасць мясцовых помнікаў археалогіі, і талент народных калектываў, і адметнасць сярод іншых музея Вавёркі, над стварэннем якога мы ў свой час працавалі разам з вашымі супрацоўнікамі і з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Ягоравічам Чыкуном. Сёння – першая спроба арганізаваць “Бераст-Фэст”. Але гэта далёка не першае масавае мерапрыемства, якое ладзіцца  на Бераставіччыне. Бераставіцкі раён, увогуле, славіцца сваімі культурнымі традыцыямі. Тут ёсць “Эйсмантаўскі фэст”. Тут ёсць фестываль радыёкіруючых мадэляў “Бераставіца вітае сяброў”. Тут ёсць адметныя конкурсы. І цудоўная бібліятэка імя Восіпа Кавалеўскага, якая таксама вядома сваімі цікавымі праектамі. Таму сённяшняе мерапрыемства – гэта новая старонка ў вірлівым культурным жыцці Бераставіцкага раёна. Я ўпэўнена, што “Бераст-Фэст” будзе жыць далей, таму што ён ладзіцца людзьмі, якія тут жывуць, якія любяць сваю малую радзіму, якія прыкладаюць увесь свой  прафесіяналізм дзеля таго, каб жыхарам аграгарадкоў, вёсак, самой Бераставіцы было цікава ў вольны час. Каб людзі пасля стараннай і самаадданай працы мелі магчымасць годна адпачыць. Галоўная задача – праз арганізацыю гэтага фэста – вялікага, маштабнага, з шэрагам  выцякаючых адно з другога мерапрыемстваў – раскрыць шматграннасць і нашай гродзенскай культуры, і беларускай культуры ў цэлым. Лічу, усё атрымаецца, таму што арганізатары вельмі пастараліся, каб свята спадабалася ўсім, хто завітаў на яго.

 

 

 

Вверх