Адной з мэтаў агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца фарміраванне ў навучэнцаў гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару і адаптацыі ў грамадстве.  Таму ва ўстанове адукацыі ўдзяляецца вялікая ўвага самавызначэнню і самарэалізацыі кожнага навучэнца.

         Па традыцыі напярэдадні Дня настаўніка ў нашай установе адукацыі прайшоў дзень самакіравання. Мэтай правядзення дня самакіравання з’яўлялася  стварэнне ўмоў  для паспяховай сацыялізацыі асобы ў сучасным грамадстве, выхаванне самастойнасці, адказных адносін да даручанай справы, падрыхтоўка да самастойнага жыцця, плённай працоўнай і прафесійнай дзейнасці.

         На працягу верасня месяца вялася падрыхтоўчая  работа: абраны новы педагагічны састаў, складзены план правядзення дня самакіравання, ішла падрыхтоўка да правядзення ўрокаў, рухомых перапынкаў. Вось і настаў дзень, калі старшакласнікі змаглі даказаць на справе сваю адказнасць за даручаную справу. А пачаўся дзень з урачыстай лінейкі, на якой быў прадстаўлены новы педагагічны калектыў. Новая адміністрацыя ад імя ўсяго вучнёўскага калектыву павіншавала педагогаў са святам, уручыла дыпломы і медалі.

         Пасля лінейкі ўсе адправіліся на ўрокі. Як прыемна было чуць, што ў кабінетах  было ціха, вучні ўважліва слухалі сваіх настаўнікаў-старшакласнікаў і старанна вырашалі пастаўленыя перад імі задачы.  Хутка праляцелі ўрокі. Стомленныя, але поўныя яркіх уражанняў, настаўнікі- дублёры сабраліся на педагагічным савеце, дзе абмяркавалі станоўчыя і адмоўныя бакі дня. 

         Цяжкі навучальны дзень адбыўся! І мы, педагогі назіраючы  збоку за арганізацыяй дня самакіравання,  адчулі гонар за сваіх дзяцей, убачылі, што яны змаглі самастойна прыняць, а галоўнае, давесці да канца прынятае рашэнне.  Спадзяемся, што набыты вопыт работы змогуць прымяніць  у жыцці і вельмі хутка нас заменіць дастойная змена.