ЗВОНИТЕ

+375 15 11 75140

АДРЕС

Берестовицкий район, аг.Конюхи, ул. Центральная,89

08.04.2019 г. - САЛДАЦКАЯ ЗАГАРТОЎКА

 

 

 

З успамінаў І.І. Андрушэвіча, в. Макараўцы ... Ішла вайна... Маладому хлопцу з вёскі Рудаўляны Івану Андрушэвічу споўнілася толькі васемнаццаць, калі яму ўручылі павестку. Са зборнага пункта яго накіравалі на вучобу. Андрушэвіч стаў курсантам. Але ненадоўга. Прыйшоў загад - адправіць на фронт. Вораг адступаў. Патрэбна новае падмацаванне, каб не даць апамятацца яму, нанесці рашучы ўдар. - Мяне прызначылі наводчыкам 76-міліметровай гарматы, - успамінае Іван Іванавіч. - Першае баявое хрышчэнне я атрымаў на Одэры. Некалькі гарматных разлікаў камандаванне рашыла пераправіць на левы бераг ракі. Там яны павінны заняць абарону. Прабіраліся туды ранкам, на плытах і ўплаў. А калі занялі баявыя пазіцыі, світальную цішыню парушыў страшэнны гул матораў. Да ракі паўзлі варожыя танкі. Падпусціўшы іх на блізкую адлегласць, нашы артылерысты адкрылі агонь. Першыя залпы аглушылі наваколле. Завязаўся бой. Умела дзенічаюць наводчыкі. Трапныя ўдары бронебойных снарадаў адзін за другім выводзяць са строю варожыя танкі. У паніцы пяхота. Нямецкія салдаты адступаюць. Танкі не спыняюць наступу. Яны пачынаюць з флангаў. Але і тут ім не ўдаецца прарвацца... Наступленне ворага спынена. За выкананне баявого задання наводчык Іван Андрушэвіч быў узнагароджаны медалём «За адвагу». Потым зноў былі баі. Не раз, як гаворыцца, прыходзілася глядзець смерці ў вочы. Але ён выстаяў. Пераможна дайшоў да І.І. Андрушэвіч. Берліна. Закончыў вайну Іван Іванавіч са шматлікімі баявымі ўзнагародамі. Гэта адзнака яго ратных подзвігаў. А колькі падзяк заслужыў былы воін, цяпер упаўнаважаны раённага аддзела Міністэрства ўнутраных спраў – ці прасцей кажучы – участковы па Макаравецкаму сельсавету Іван Андрушэвіч ад начальства і ад людзей – усіх і не прыпомніць Прыгадваецца такі выпадак. Не было таго дня, каб сын Шмароўскіх – Генрых чаго-небудзь не натварыў. То ў калгасны свіран за цукрам з сябрам залезе, то на ферме вокны павыбівае. Пятнаццаць гадоў хлопцу было, а ён вунь якія штукі выкідваў. Прыйшлося Андрушэвічу з ім павалаводзіцца, пакуль не паставіў, як кажуць, на правільную дарогу. Потым, калі пайшоў Генрых у армію, Івану Іванавічу думка не давала спакою: «Як там ён? Ці апраўдае давер'е?...» Аднойчы, вяртаючыся дамоў, Андрушэвіча сустрэла маці Генрыха. У жанчыны вясёлы настрой. «Пэўна, радасная навіна ў яе», - падумаў пра сябе. - Іванавіч, дзякуй вам. Ад сына пісьмо прыйшло. Піша, што падзяку ад камандавання атрымаў. У свой час вы дапамаглі яму... На душы былога франтавіка стала неяк цёпла і вельмі хораша…

 

 

 

Вверх