ЗВОНИТЕ

+375 15 11 75140

АДРЕС

Берестовицкий район, аг.Конюхи, ул. Центральная,89

26.04.2019 г. - Аб загінуўшых падпольшчыках і партызанах з в. Канюхі і в. Магіляны

Аб загінуўшых падпольшчыках і партызанах з в. Канюхі і в. Магіляны

 

У тыле не было перадавой. А барацьба з фашыстамі ішла. На Бераставіччыне пачала свой знішчальны рэйд па тылах ворага партызанская брыгада імя Леніна. Тут дзейнічаў і атрад «Звязда». На пастаменце помніка ў Вялікай Бераставіцы сярод іншых і прозвішчы Мемарыял Славы на плошчы загінуўшых партызан: Папоў Капітон ў г.п.Вялікая Бераставіца. Васільевіч, Атрошчанка Ганна Рыгораўна, Пахомаў Барыс... Многа было іх, народных мсціўцаў, лясных салдат, якія склалі голавы за тое, каб хутчэй над бераставіцкай зямлёй узышло мірнае сонца. На тэрыторыі раёна палі смерцю храбрых камандзір атрада «Звязда» М. А. Казакоў, камандзір узвода М. Г. Братушкін і іншыя нашы байцы. У партызанаў сілы былі меншыя, чым у ворага. І ўсё ж народныя мсціўцы аказваліся куды мацнейшымі за няпрошаных прышэльцаў. Сіла партызан была ў іх еднасці з насельніцтвам. Жыхары нашых вёсак збіралі для лясных салдат зброю і боепрыпасы, давалі прытулак і харчы, прыносілі звесткі аб праціўніку. Жорстка, вельмі жорстка распраўляўся вораг з тымі мірнымі жыхарамі, якія мелі сувязь з партызанамі або не хацелі падпа-радкоўвацца новаму парадку. На пастаменце помніка загінуўшым землякам у в. Канюхі – прозвішчы Аляксандра Іванавіча Сіцько і яго жонкі Праскоўі Рыгораўны Сіцько, Іосіфа Максімавіча Мурына, Віктара Міхайлавіча Хомбака, Пятра Рыгоравіча Шуцько. Іх фашысты расстралялі за сувязь з партызанамі. У спісках расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі значацца васьмідзесяцігадовая Еўдакія Рыгораўна Будрык, пяцідзесяцігадовая Антаніна Васільеўна Галісевіч, шасцігадовая Марыся Дзякайла з вёскі Магіляны. Валодзю Кругліку з вёскі Вараны было Помнік загінуўшым земля- 16 год, калі яго расстралялі фашысты. кам у аграгарадку Канюхі. Вораг быў пераборлівы ў выбары спосабаў расправы: адных - вешаў, другіх - расстрэльваў, трэціх - паліў жывымі. Спалены жывымі жыхары вёскі Канюхі Міхаіл Ляховіч, Андрэй і Іосіф Рыжко, Адольф Андрэевіч Ражко. У Верхаўлянах фашысты дашчэнту спалілі вёску, а ўсіх мужчын расстралялі. Многа савецкіх актывістаў, падпольшчыкаў часоў белапольскай акупацыі і людзей, якія не жадалі прымірыцца з новым парадкам, загінула ў турмах і канцэнтрацыйных лагерах. Па далёка няпоўных даных, якія мае сёння Дзяржархіў Гродзенскай вобласці, у перыяд з 1941 па 1945 год на тэрыторыі нашага раёна загінула 1022 чалавекі, у іх ліку 75 жанчын, 15 дзяцей. Спалена і па-зверску замучана 27 чалавек. Прозвішчы гэтых людзей сёння выбіты золатам на пастаментах помнікаў поруч з прозвішчамі воінаў, якія загінулі на пярэднім краі. Тут, у тыле, таксама быў пярэдні край. Пярэдні край барацьбы з іншаземнай навалай, са злейшым ворагам чалавецтва – фашызмам. І зусім недарэмна праліта была кроў партызан і мірных жыхароў нашых вёсак. Кожнае жыццё, страчанае ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, яшчэ на адзін крок прыбліжала нялёгкі шлях да доўгачаканай і такой жаданай усімі Перамогі.

Вверх