Приглашаем наших работников на “Бераст-Фэст”в Б.Берестовицу.

 

ПРАГРАМА СВЯТА “Бераст-Фэст.Купальская ноч запрашае!” 6 ліпеня, Вялікая Бераставіца

12.00. – 22.00. — Свята Сонца (амфітэатр):

12.00.- 22.00. — “Купальскі кірмаш”— работа гандлёвых радоў, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі народных майстроў, майстар-классы па традыцыйных відах рамёстваў.

12.00. — 12.20. — Урачыстае адкрыццё свята “Бераст і Тавіца вітаюць гасцей!”.

12.30. — 13.30. — Канцэрт вядучага саліста ансамбля “Песняры” Алега Жалезнякова.

14.00. — 17.00. — Зёлкавы фэст:

— музычна-забаўляльная праграма “Як на свята на Купалле!”;

— майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў, вырабу купальскіх абярэгаў;

— майстар-клас па побытавых танцах;

— частаванне гарбатай з купальскіх лекавых зёлак;

— купальскія песні, гульні і забавы.

17.00 — 21.00 – Льецца песня над Бераставіччынай:

17.00. – 18.00. — Тэатралізаваная купальская дзея “На Купалу Сонца грае, усіх на свята запрашае!” з удзелам выканаўцаў і творчых калектываў Бераставіцкага раёна.

18.00.- 20.00. – Святочны канцэрт з удзелам беларускіх выканаўцаў Вольгі Плотнікавай, групы “ByCity”, цыганскага калектыву “Алюр” (г.Мінск, Беларусь).

20.00.- 21.00. – Канцэрт зоркі расійскага шансона Кацярыны Галіцынай (г.Масква, Расія).

22.00 — 24.00. — Свята Вады, Агню і Кахання (возера):

21.30. – Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў свята да возера г.п.Вялікая Бераставіца.

22.00. — 24.00. — Эстрадна-забаўляльная праграма “У пошуках папараць-кветкі”. Запальванне купальскага вогнішча, купальскі карагод, гаданне на вянках.

24.00. – Святочны фейерверк.

00.00.-03.00. – Святочная танцавальная праграма (амфітэатр).

У час свята працуюць гандлевыя кропкі, а таксама забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!