На Купалле асаблівае ўшаноўванне атрымлівалі купальскія зёлкі. Згодна з народнымі павер’ямі, сабраныя ў гэты дзень расліны набывалі лекавую моц, а купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Звязаныя з гэтымі абрады, гульні і рытуалы, можна ўбачыць падчас “Зёлкавага фэсту”, які праходзіць у скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.На каларытнай пляцоўцы, стылізаванай пад святочны сялянскі падворак, гучаць песні ў выкананні калектываў аматарскай творчасці філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Праграмай фэсту прадугледжаны экскурс па кульскіх традыцыях і звычаях.