У Макараўцах шануюць традыцыі.

 
 
 
 
 
 
 

На Бераставіччыне здаўна існавала традыцыя ладзіць фэсты на вялікія рэлігійныя святы. У макараўскіх жыхароў папулярнасць набыў «Пятроўскі фэст», які тут звычайна праводзяць у Дзень урачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла.Вось і сёлета, 29 чэрвеня, пасля службы ў касцёле, вяскоўцы традыцыйна сабраліся ля клуба, дзе ўжо гучала музыка і працавалі гандлёвыя кропкі індывідуальных прадпрымальнікаў з салодкай ватай, попкорнам, іншымі прысмакамі і цацкамі. Гулянне пачалося з забаўляльнай праграмы для дзяцей і канцэрта дзіцячай аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы. Урачыста адкрыў «Пятроўскі фэст» фальклорны ансамбль «Вясёлка» філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. М. Бераставіца. Выступілі малабераставіцкія эстрадныя салісты Святлана Поляк, Наталля Анісеня, Вольга Кузьма, Наталля Сіцько, Вольга Герасюк і Надзея Сяўко. У святочным канцэрце фэсту таксама прынялі ўдзел калектывы аматарскай творчасці філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадкоў Алекшыцы і Стары Дворац. З песеннымі нумарамі выступілі ансамабль «Верацейцы», салісты Ірына Мінькоўская, Алена і Аляксандр Бутрыла, вакальны калектыў «Вяснянкі», салісты Уладзімір Боўтач, Анатоль Парманчук, Дзмітрый і Вольга Пазняк.Вядома ж, не абыйшлося на «Пятроўскім фэсце» і без традыцыйнага пачастунка. На свяце дзейнічала выстава-дэгустацыя выпечкі пад назвай «Макараўскія пачастункі». Прысмакі прыгатавалі Галіна Канецкая, Юлія Канецкая, Бажэна Саўко, Алена Будніцкая, Валянціна Пашкевіч і Марыя Яроцкая. Жанчыны пачаставалі аднавяскоўцаў і гасцей свята сваімі цудоўнымі кулінарнымі шэдэўрамі. Дарэчы, паспрабаваць выпечку ад макараўскіх гаспадынь можна было і падчас падобнай выставы-дэгустацыі на «Зёлкавым фэсце» ў Вялікай Бераставіцы.Завяршыўся «Пятроўскі фэст» святочнай дыскатэкай. Прыемным падарункам жыхарам аграгарадка напярэдадні свята стала ўстаноўка каля клуба дзвюх арэляў. Гэту ініцыятыву старшыні Канюхоўскага сельвыканкама Віталія Рудкіна матэрыяльна падтрымалі ў КСУП «Макараўцы». Арганізатары фэсту ўдзячныя сельгаспрадпрыемству і за фінансавую дапамогу пры падрыхтоўцы свята.Арганізацыйныя моманты «Пят­роў­скага фэсту» і іншых масавых мера­прыем­стваў у аграгарадку звычайна кладуцца на плечы мясцовых работнікаў культуры Вікторыі Бажко і Марты Эйсмант. А яшчэ – на ўдзельніц народнага ансамбля польскіх песень «Стокроткі», паколькі гэтыя жанчыны не толькі пявунні, але і адмысловыя гаспадыні, творчыя асобы з актыўнай грамадзянскай па­зіцыяй.