Дзень Ведаў.

 
 
 
 
 
 

Дзень ведаў - свята асаблівае, блізкае кожнаму чалавеку. Бо з гэтага дня ў кожнага з нас пачыналася або пачынаецца новая і вельмі цікавая дарога. Якіх бы вышынь ні дасягаў чалавек, шлях да іх пачынаецца менавіта 1 верасня. Дзень ведаў – вельмі вялікае свята для нашых самых маленькіх сяброў – вучняў першага класа. Сёння наш школьны калектыў папоўніўся двумя прыгожымі і вясёлымі хлапчукамі Янам і Іванам. Яны пераступілі парог установы адукацыі ў год, які багаты на розныя падзеі. Гэта 75-годдзе вызваленне Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопінікаў і рыхтуемся да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, а 20 вераснямы адзначым 75-годдзе з дня утварэння Гродзенскай вобласці, 2019 год – аб’яўлены годам малой радзімы. Шмат шчырых віншаванняў прагучала ў адрас нашых першакласнікаў. Спадзяемся, што гады, якія Ян і Іван праведуць ў сценах школы, стануць добрым і светлым пачаткам іх жыццёвага шляху. Няхай навучальны год стане паспяховым для ўсіх!